Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
15 февраля 2023
Адкрыццё крамы нацыянальнага брэнда спартыўнага адзення IROS

17 лютага 2023 года ў 18.00 у ГЦ «Замак» адбудзецца адкрыццё крамы нацыянальнага брэнда спартыўнага адзення IROS.

У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя спартсмены, распрацоўшчыкі брэнда, кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Амбасадорам брэнда IROS выступіць бронзавы прызёр Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа па мастацкай гімнастыцы, чэмпіёнка свету ў практыкаванні са стужкай, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Аліна Гарнасько.

Аўтографсесія пачнецца ў 17.30.

Беларускія атлеты, удзельнікі зімовай Алімпіяды ў Пекіне ўжо змаглі ацаніць зручнасць і практычнасць формы, дызайн і арыгінальныя рашэнні, якія выкарыстаныя пры вырабе спартыўнага адзення.

Філасофія спартыўнага брэнда IROS заснавана на гісторыі старажытнагрэчаскага бога шчаслівага імгнення Кайраса і цалкам суадносіць спартыўным прынцыпам.

Кайрас звяртае ўвагу чалавека на спрыяльны для пачатку рашучых дзеянняў момант. Гэта менавіта той момант, калі трэба дзейнічаць, каб дасягнуць поспеху. Кайрас быў малодшым з несмяротных сыноў Зеўса. Яму пакланяліся старажытныя алімпійцы, і пры ўваходзе на стадыён у старажытнай Алімпіі стаяла два алтары. Адзін быў прысвечаны Гермесу, заступніку Алімпійскіх гульняў, чый агонь і цяпер сімвалізуе пачатак Алімпіяд. Іншы алтар быў прысвечаны Кайрасу, без удзелу якога перамога немагчымая.

Кожны чалавек мае шанец паказаць свой найлепшы вынік як у жыцці, так і ў спартыўных дасягненнях. Яму застаецца толькі скарыстацца ім. Брэнд IROS створаны для таго, каб забяспечыць максімальна камфортныя для гэтага ўмовы – з дапамогай тэхналагічнасці і высокіх стандартаў якасці.

Слоган брэнда адпавядае яго філасофіі «Catch the moment!» («Лаві момант!»).

Прэс-служба НАК Беларусі

Теги:

IROS
Поделиться: